З хакейным мінскім "Дынама" падпісаў аднагадовы кантракт шведскі абаронца Адам Альмквіст. Яму 29 гадоў. Мінулы сезон Альмквіст правёў у складзе "Адмірала" ў КХЛ, у 58 матчах набраў 26 (8+18) балаў. Легіянер паспеў пагуляць за акіянам — у АХЛ (166 матчаў, 94(13+77) балы). А вось у НХЛ ён правёў толькі два матчы.
Гендырэктар "Дынама" Дзмітрый Баскаў спадзяецца на вопыт шведа і яго "хакейны інтэлект" — хакеіст "здольны эфектыўна падключацца ў атаку, добра кінуць ад сіняй лініі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.