З гродзенскай міліцыі "з-за сваіх поглядаў" вырашылі звольніцца 19 чалавек

06/11/2020 - 08:40

З гродзенскай міліцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў "з-за сваіх поглядаў" вырашылі звольніцца 19 чалавек. Пра гэта ў інтэрв'ю газеце "На страже" распавёў начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Вадзім Сіняўскі. Паводле яго слоў, згаданыя міліцыянеры "не пагадзіліся выконваць пастаўленыя задачы". Сіняўскі аб'явіў, каб усе, хто не хоча працягваць службу, пісалі рапарты "аб звальненні па пагадненні бакоў". "Але нагадаў: калі чалавек атрымаў выплату пры заключэнні кантракту, то абавязаны вярнуць грошы", — кажа генерал. А, як вядома, грошы гэта немалыя.

"І вось які пабачыў вынік: калектыў вельмі згуртаваўся, супрацоўнікі сталі яшчэ больш упэўнены адзін у адным", — расказвае кіраўнік міліцыі Гродзеншчыны. Вось і адказ, чаму сілавікі масава не сышлі са службы яшчэ ў жніўні 2020-га. У "сацыяльнай дзяржаве" Беларусі гэта аказалася не так проста: хочаш сысці — плаці за сябе выкуп.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі