У Гродне з'явілася антыўкраінскае графіці

30/12/2015 - 17:46

Абразлівы для ўкраінцаў надпіс з’явіўся на прыпынку транспарту на вуліцы Дамброўскага ў Гродне некалькі дзён таму. З невядомай прычыны супрацоўнікі ЖЭСаў яго дагэтуль не замалявалі, хоць надпіс фактычна распальвае міжнацыянальную варожасць. Украінцы ў надпісе названыя "ўкропамі", да гэтага дадаецца нецэнзурнае слова.

Нагадаем, што падобныя графіці ў Гродне з'яўляюцца ўжо не ўпершыню. Увесну 2014 года на будынку пачэснага ўкраінскага кансуляту ўначы з’явілася выява свастыкі. Тады ж уздоўж чыгуначных шляхоў на тэрыторыі гораду сталі масава з’яўляцца антыамерыканскія ды антынатаўскія надпісы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі