У Гродне затрымалі маладога мужчыну за адкрытае фота на сайце знаёмстваў

04/10/2024 - 09:36

За камп'ютарам, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Жыхар Гродна зрабіўся фігурантам крымінальнай справы аб вырабе і распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў. Падставай паслужыла фатаграфія мужчыны, якую ён апублікаваў на сайце знаёмстваў.

"Для прыцягнення ўвагі да сваёй анкеце ён сфатаграфаваўся ў забароненым фармаце і выклаў гэтае фота да сябе ў профіль, што было і выяўлена міліцыяй", — кажуць мясцовыя сілавікі.

Затрыманаму 28 гадоў. У міліцыі з гэтай нагоды нагадалі, што ў Беларусі вытворчасць кантэнту "18+" недапушчальная ні ў забаўляльных, ні ў камерцыйных мэтах. За гэта пагражае адказнасць, у тым ліку крымінальная: папраўчыя работы да двух гадоў або арышт да шасці месяцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі