У Гродне Volkswagen сутыкнуўся з "хуткай", якая везла цяжкахворага пацыента

01/11/2016 - 09:18

У Гродне Volkswagen сутыкнуўся з "хуткай", якая везла цяжкахворага пацыента ў бальніцу. Здарэнне адбылося ўвечары 31 кастрычніка. Як інфармуе прэс-служба ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, кіроўца аўтамабіля хуткай дапамогі кажа, што ехаў з мігалкамі на чырвонае святло і перад скрыжаваннем пераканаўся: яго прапускаюць. Аднак амаль адразу атрымаў удар у пярэднюю частку машыны. Кіроўца аўтамабіля Volkswagen распавёў, што бачыў "хуткую", тармазіў, але сутыкнення не змог пазбегнуць.

З месца здарэння цяжкахворага пацыента забрала іншая брыгада медыкаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі