У Гродне на прапагандысцкі фільм заганяюць студэнтаў

05/09/2024 - 13:44

Падчас здымак фільма "Культурны код" / @minkultrb

На прапагандысцкі фільм "Культурны код" у Гродне заганяюць студэнтаў.

Як заўважыла выданне hrodna.life, у адным з гарадскіх кінатэатраў цалкам выкупілі тры шэрагі месцаў.

Па стане на вечар 4 верасня ў кінатэатрах Гродна на прэм’еру фільма "Культурны код" не прадалі ніводнага квітка. Яго дэманструюць у кінатэатрах "Космас", "Чырвоная зорка" і "Кастрычнік".

А ў дзень прэм’еры раптам выкупілі адразу тры шэрагі месцаў.

Еўрарадыё раней расказвала, пра што і як зняты гэты фільм-агітка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі