У Гродне двухгадовы хлопчык праглынуў адразу сем плоскіх батарэек

30/09/2016 - 09:06

У Гродне двухгадовы хлопчык праглынуў адразу сем плоскіх батарэек і трапіў у лякарню. Як піша “Наша Ніва”, дзіця даставілі ў прыёмнае аддзяленне Гродзенскай дзіцячай абласной клінічнай лякарні 27 верасня. Хлопчык знайшло небяспечныя “цацкі” дома ў шафе.

Рэнтгент паказаў, што адна батарэйка знаходзіцца на ўзроўні падуздышнай косткі, а астатнія — у страўніку. Іх дасталі пры дапамозе спецыяльнага кошыка. Хлопчык вёў сябе спакойна, таму медыцынскую маніпуляцыю дактары правялі без наркозу. Усяго са страўніка маленькага пацыента дасталі шэсць батарэек. Цяпер хлопчык знаходзіцца пад наглядам у хірургічным аддзяленні ў чаканні самастойнага выхаду сёмай па ліку батарэйкі, якая паспела “ўцячы” ў кішэчнік.

Дарэчы, у гэты дзень, акрамя таго выпадку, у бальніцу экстрана даставілі яшчэ трох маленькіх пацыентаў з падазрэннем на такія іншародныя целы — каштан у страўніку, таблетку аскарбінкі, што затрымалася ў страваводзе, і праглынутую разжаваную шкляную ампулу.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі