У Гродне абрабавалі касцёл Маці Божай Анёльскай

25/12/2015 - 16:29

У Гродне напярэдадні каталіцкага Раства абрабавалі касцёл Маці Божай Анёльскай. Зламыснікі рыхтаваліся некалькі дзён, пасылалі ў храм "разведчыка". Уначы яны распілілі навясны замок на дзвярах касцёла. Здабычай злодзеяў у кабінеце настаяцеля сталі 2 млн рублёў, 65 долараў, манітор ад камп'ютара, падарункавы набор.

Міліцыя аператыўна затрымала ўсіх трох мужчын. Ім 20, 22 і каля 30 гадоў. Яны не змаглі патлумачыць свой учынак. Частку скрадзенага ўжо вярнулі, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі