У Горках грузавік з мёртвым кіроўцам наехаў на пешаходаў. Здарэнне адбылося каля 15-й гадзіны ў нядзелю, 24 студзеня, на вуліцы Суворава. 59-гадовы мужчына, які кіраваў аўтамабілем "ГАЗ-САЗ", верагодна памёр ад інфаркту. У выніку, грузавік выехаў на абочыну, дзе наехаў на 46-гадовую жанчыну і 44-гадовага мужчыну, а пасля сутыкнуўся з дрэвам.
Як інфармуе прэс-служба ДАІ Магілёўскай вобласці, пешаходы атрымалі траўмы, іх шпіталізавалі ў бальніцу. Праводзіцца расследаванне.