"Лукамабіль" / фатаздымак са старонкі Ягора ў Інстаграме
У Гомелі з'явіўся аўтамабіль з партрэтам Лукашэнкі на капоце. Фатаздымак "Мазды 323" выклаў у сацсеткі яе ўладальнік Ягор.
Як піша выданне "Флагшток", аўтар фота працуе ў сферы аўтасэрвісу ў Расіі, але часта бывае ў Гомелі. Працэс стварэння малюнка з беларускім кіраўніком Ягор паказваў у жніўні.
Дарэчы, зусім нядаўна, у верасні, беларуская ДАІ агучыла папярэджанне пра штрафы за налепкі на аўтамабілі: "Размяшчэнне на кузаве або шкле аўтамабіля розных вінілавых налепак і малюнкаў, якія многія лічаць бяскрыўдным жартам або элементам дызайну, на самай справе з'яўляецца парушэннем правілаў эксплуатацыі транспартных сродкаў". Абгрунтавалі гэта пытаннем бяспекі: маўляў, людзі спрабуюць разгледзець малюнак ці надпіс, адцягваюцчы ўвагу ад падзеяў на дарозе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут