У Гомелі затрымалі не менш за 15 чалавек

25/10/2021 - 16:10

У панядзелак у Гомелі затрымалі не менш за 15 чалавек, паведамляюць праваабаронцы. У праўладных тэлеграм-каналах з'явіліся "пакаяльныя відэа" з некаторымі з гэтых затрыманых. Вядома, што затрыманыя Міхаіл Аўчарэнка, Алег Бондараў, Валянцін Беленка, Аляксей Валатоўскі, Міхаіл Галай, Артур Караткевіч, Аляксандр Крывашэеў, Вераніка Кухарава, Ганна Міхно, Яўген Пархоменка, Андрэй Самусеў, Алесь Сівакоў, Андрэй Слесарэнка, Аляксандр Цыганкоў і Максім Філіпаў.

Заяўляецца, што падставай для затрымання стала падпіска на "экстрэмісцкія" тэлеграм-каналы і актыўнасць у іх чатах.

У пенсіянера Галая адбыўся ператрус, падчас якога сілавікі забралі рэчы з бел-чырвона-белымі сімваламі. Ператрус адбыўся і ў кватэры 20-гадовага Валатоўскага. У пастанове было пазначана, што ператрус адбываецца ў межах расследавання крымінальнай справы па артыкуле "Экстрэмізм". Супрацоўнікі ГУБАЗіК забралі ноўтбук і тэлефон хлопца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі