У Гомелі за палітыку звольнілі дваіх анколагаў

24/06/2024 - 12:42

Сяргей і Вольга Івановы / t.me/flagshtok/

У Гомелі за палітыку з дзяржустаноў звольнілі дваіх анколагаў — мужа і жонку Сяргея і Вольгу Івановых, паведамляе "Флагшток". У траўні іх затрымалі і асудзілі на адміністрацыйны арышт за падпіскі на рэсурсы, абвешчаныя ў РБ "экстрэмісцкімі". Пасля гэтага і прынялі рашэнне аб звальненні.

Сяргей Іваноў — вядомы спецыяліст, кандыдат медыцынскіх навук, выдатнік аховы здароўя Беларусі, мае 36-гадовы працоўны стаж. Працаваў у абласным анкалагічным дыспансеры і на кафедры анкалогіі Гомельскага медуніверсітэта (быў адным з нямногіх супрацоўнікаў ВНУ, хто мог чытаць лекцыі на англійскай мове).

Вольга Іванова — радыяцыйны анколаг вышэйшай катэгорыі, яна была супрацоўніцай радыялагічнага аддзялення Гомельскага абласнога анкадыспансера.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі