У Гомелі ўначы гарэлі тры машыны (відэа)

04/03/2016 - 06:33

Адразу тры легкавыя аўтамабілі гарэлі гэтай ноччу ў Гомелі. Здарэнне адбылося па вуліцы Чачэрскай паміж другой і трэцяй гадзінамі ночы.

У выніку пажару пашкоджаны маторны адсек і салон БМВ Х5, левы бок ДЭА Маціз і правы бок Опеля Сінтры. Пацярпелых няма.

Прычыны пажару высвятляюцца, паведамляе прэс-служба МНС.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі