Кастусь Тэнц
15 сутак адміністрацыйнага арышту прысудзілі студэнту Беларускага дзяржуніверсітэта транспарту Кастусю Тэнцу, паведамляюць гомельскія праваабаронцы.
Як распавядала Еўрарадыё, пра затрыманне Кастуся Тэнца паведамілі аднакурснікі хлопца. Яно магло адбыцца 8 снежня.
Ва ўніверсітэце Кастусь ладзіў акцыі для прапаганды беларускай мовы — віктарыны, дыскатэкі з беларускамоўнымі песнямі, экскурсіі.
Вядома, што пасля таго, як яго затрымалі, нехта заходзіў на старонку Кастуся ў сацсетцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут