У Гомелі думаюць, як падзяліць на 400 чалавек пачастунак ад Лукашэнкі

20/11/2023 - 13:31

"Паступова пачастунак... разыйдзецца па ўсім вытворчым аб'яднанні" / gp.by

У Гомелі думаюць, як падзяліць на 400 чалавек пачастунак ад Аляксандра Лукашэнкі. У мінулую пятніцу ён наведаў прадпрыемства "Крышталь" і пакінуў для яго працаўнікоў каравай, які яму перадаў старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко. Паколькі Лукашэнка сказаў, каб каравай з'елі за гарбатай, на прадпрыемстве пачалі выконваць "даручэнне" — дзяліць і раздаваць. Як піша "Гомельская праўда", "першыя кавалачкі" адправілі ў інструментальны цэх №4, на ўчастак гальванікі ювелірнай вытворчасці і ў аддзел кадраў. Цяпер працаўнікі робяць сумесныя здымкі з "салодкім падарункам".

Дзяржаўнае выданне піша, што "паступова пачастунак... разыйдзецца па ўсім вытворчым аб'яднанні". Але наўрад ці хопіць усім, бо на ювелірным заводзе працуе больш за 400 чалавек.

gp.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі