У Глыбоцкім раёне святара аштрафавалі за рамонт царквы

28/11/2018 - 06:17

У Глыбоцкім раёне праваслаўнага святара Пятра Дайлідзёнка аштрафавалі за рамонт даху царквы. Ён не атрымаў дазволу на правядзенне працаў і не ўзгадніў іх. У сюжэце тэлеканала СТБ не называецца населены пункт, але гэта відавочна вёска Верхняе. Паведамляецца, што драўлянаму храму 250 гадоў, па іншай версіі яму няма і 150. Святар спасылаецца на тое, што ахвяраванняў хапіла толькі на рамонт, таму заплаціць за праект рэканструкцыі не было чым.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі