У Ганцавіцкім раёне знайшлі труп 41-гадовай жанчыны

20/08/2018 - 09:36

У Ганцавіцкім раёне каля фермы знайшлі труп 41-гадовай жанчыны з прыкметамі гвалтоўнай смерці. Здарэнне адбылося ўдзень 19 жніўня. Прэс-служба Следчага камітэта населены пункт не называе.

Як інфармуе "СБ. Беларусь сегодня", у забойстве падазраюць 50-гадовага мужа загінулай, яго шукаюць. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "забойства". Прызначаны экспертызы, дапытаныя сведкі, агледжанае месца здарэння.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі