Малады чалавек нападае на чалавека каля школы / Twitter
У Францыі ў горадзе Арасе злачынца з нажом напаў на школу, загінуў настаўнік. Яшчэ некалькі чалавек атрымалі раненні (у дваіх чалавек цяжкія раненні), паведамляе bfmtv.com.
Нападніка затрымалі. У паліцыі кажуць, што ён крычаў "Алах Акбар".
Усе школы ў Арасе закрылі. Праводзіцца расследаванне.
Высветлілася, што затрыманаму 20 гадоў. Ён — ураджэнец Чачні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут