У Францыі вязень у турме захапіў закладніка

04/08/2016 - 14:55

У следчым ізалятары Ле-Ман на захадзе Францыі адзін з вязняў захапіў супрацоўніка турмы ў закладнікі. Пра гэта перадае Бі-Бі-Сі са спасылкай на французскае міністэрства юстыцыі.

Паводле інфармацыі некаторых СМІ, у закладнікі трапілі два чалавекі. Вязень патрабуе перавесці яго ў іншую турму.

Да месца здарэння прыбылі падраздзяленні паліцыі і французскіх спецслужбаў.

Ад лістапада 2015 года ў Францыі пасля серыі нападаў у Парыжы ўведзенае надзвычайнае становішча.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі