У фондзе Лукашэнкі больш за $11 тысяч, у Караткевіч — 22 долары (фота)

16/09/2015 - 13:47

ЦВК Беларусі апублікаваў дадзеныя пра агульную суму сродкаў, якія паступілі ў выбарчыя фонды кандыдатаў у прэзідэнты на 16 верасня. Найбольш іх у фондзе Аляксандра Лукашэнкі — 202 млн 360 тысяч рублёў, гэта каля 11 400 долараў. У выбарчым фондзе Таццяны Караткевіч налічваецца 400 тысяч рублёў, гэта 22 долары. А вось у фонды Мікалая Улаховіча і Сяргея Гайдукевіча грошы пакуль не пералічваліся.

Адзначым, што ні Лукашэнка, ні Караткевіч грашыма з выбарчага фонду пакуль не скарысталіся.

Cтаршыня ЦВК Лідзія Ермошына падчас сённяшняй онлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА заявіла, што нелегальнага фінансавання фондаў кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі няма. Паводле яе слоў, пра гэта сведчыць і "сціпласць выбарчых кампаній".

Нагадаем, фінансавыя фонды кандыдатаў у прэзідэнты могуць фармавацца з іх асабістых сродкаў, а таксама за кошт ахвяраванняў юрыдычных і фізічных асобаў.

Фота: ByMedia.net i rec.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі