У ФК "Мінск" з'явілася футбалістка з Канады з мільёнам падпісчыкаў у Instagram

03/04/2023 - 18:06
Форвард з Канады / instagram.com/

У жаночым футбольным клубе "Мінск" з'явілася футбалістка з Канады Ламанна Патрыцыя Мэры. Ёй 25 гадоў. Канадка — форвард, гуляла за каманды з ЗША, Мальты, Турцыі і Іспаніі. Апошні яе клуб — Femarguin з другога іспанскага дывізіёна.

Вядома, што Ламанна Патрыцыя Мэры мае амаль мільён падпісчыкаў у Instagram. Атрымліваецца, што яна — самая папулярная ў відзе спорту ў РБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі