У Фінляндыі навукоўцы навучыліся ствараць харчаванне з паветра

01/08/2017 - 17:23

У Фінляндыі навукоўцы навучыліся ствараць харчаванне з… паветра. Яны спадзяюцца, што іх адкрыццё дапаможа вырашыць праблему голаду на Зямлі. Як інфармуе сайт qz.com, фіны стварылі прыстасаванне, якое ператварае вуглекіслату і ваду ў бялковыя гранулы, якія можна выкарыстоўваць у якасці харчавання. Цікава, што працэс адбываецца пры дапамозе мікробаў, якія паглынаюць вуглекіслату і пераўтвараюць яе ў кампаненты сваіх клетак. Пасля таго, як накопліваецца дастатковая колькасць мікробаў, іх знішчаюць з дапамогай току. З астанкаў бактэрый і ўтвараюцца малекулы бялкоў і цукроў, з якіх і ствараюць гранулы.

Навукоўцы кажуць, што ім трэба вырашыць праблему з хуткасцю працы іх прыстасавання. Пакуль адзін грам бялку вырабляецца за два тыдні.

Тое самае прыстасаванне. Фота: qz.com

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі