У эліце беларускага футбола мінус адзін клуб: здымаецца мінскае "Тарпеда"

06/08/2019 - 16:46

У эліце беларускага футбола мінус адзін клуб, з чэмпіянату здымаецца мінскае "Тарпеда". Афіцыйны ліст атрымала Беларуская федэрацыя футбола. У ім "аўтазаводцы" спасылаюцца на фінансавыя праблемы і адмаўляюцца ад далейшага ўдзелу ў першынстве вышэйшай лігі. Рашэнне мусіць прыняць выканкам федэрацыі на сваім бліжэйшым пасяджэнні.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі