Колькасць загінулых у выніку магутнага землятрусу ў Эквадоры, які здарыўся тыдзень таму, перавысіла 650 чалавек. Яшчэ 58 чалавек лічацца зніклымі без вестак, перадае ВВС.
У сваім штотыднёвым тэлевізійным выступе прэзідэнт Эквадора Рафаэль Карэа падзякаваў краінам, якія накіравалі ў зону бедства пошукавыя каманды. Болей за сотню чалавек дасталі з-пад руінаў жывымі.
У краіне абвешчаная васьмідзённая жалоба па ахвярам стыхійнага бедства.
У ноч на 17 красавіка ля берагоў Эквадора адбыўся землятрус магутнасцю 7,8 бала. Такіх прыродных катаклізмаў у краіне не было амаль 40 гадоў.