У Дзяржынскім раёне ўзброеныя жанчына і мужчына напалі на аграсядзібу

16/11/2017 - 11:08

У Дзяржынскім раёне ў вёсцы Вясёлы Вугал адбыўся ўзброены напад на аграсядзібу. 57-гадовая мясцовая жыхарка і яе 47-гадовы знаёмы з Мінска былі п’яныя, пры сабе мелі паляўнічую стрэльбу. Яны пагражалі грамадзянам, якія з дзецьмі адпачывалі каля аграсядзібы.

Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, жанчына таксама нецэнзурна лаялася, казала, што можа стрэліць. А мужчына, гаспадар паляўнічай стрэльбы, у гэты час дэманстрацыйна зараджаў патроны. На месца выклікалі міліцыю, якая затрымала хуліганаў. Яны, дарэчы, не змаглі патлумачыць свае дзеянні, спасылаюцца на стан алкагольнага ап’янення.

Крымінальную справу распачалі па факце хуліганства.

Фота: sk.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі