У Добрушы шпіталізавалі пяць чалавек з падазрэннем на адзёр

02/04/2019 - 17:01

Два тыдні таму ў Добрушы быў зарэгістраваны выпадак адру: захварэў вучань адной з мясцовых школ, піша tut.by

На цяперашні час хлопца ўжо выпісалі з лякарні, ён нават выйшаў на вучобу. Але ў горадзе ходзяць чуткі, што зафіксаваная ўспышка адру.

Адна з дзяўчат распавяла журналістам, што яе і яе зямлячку даставілі ў Гомельскую інфекцыйную лякарню некалькі дзён таму, паведаміўшы, быццам у іх адзёр. "У палаце нас двое, у калідор не выпускаюць, і я не ведаю, колькі дакладна, хто захварэў, але калі на хуткай мяне везлі ў Гомель, медработнікі сказалі: маўляў, не хвалюйся, сумна не будзе, там добрушскіх хапае", — кажа дзяўчына.

На сайце Добрушскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі паведамляецца толькі пра адзін выпадак захворвання на адзёр у сакавіку. 

Галоўны дзяржаўны санітарны лекар раёна Уладзімір Маркевіч кажа, што выпадак захворвання на адзёр сапраўды адзін. Але на мінулым тыдні шпіталізаваныя пяць чалавек з падазрэннем на гэтае захворванне. "Пакуль лабараторна выпадкі не пацверджаныя, але сімптомы ў тых, хто паступіў у аддзяленне, падобныя з тымі, якія ўзнікаюць пры інфіцыяванні адром. У раёне праводзіцца комплекс супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў. Тыя, хто быў у кантакце са шпіталізаванымі, назіраюцца, праводзіцца вакцынацыя насельніцтва", — патлумачыў доктар.

Сёлета ў Беларусі было зарэгістравана 45 выпадкаў адру. З іх 24 выпадкі — прывозныя, астатнія — звязаныя з імі. 

Летась такіх выпадкаў было зарэгістравана 254.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі