У Чавусах міліцыянер стрэліў у нагу мужчыну з нажом

18/10/2019 - 08:52

У Чавусах міліцыянер стрэліў у нагу мужчыну з нажом. Пра здарэнне, якое адбылося ўдзень 17 кастрычніка, у Telegram паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

У прыватным доме кампанія (два мужчыны і жанчына) распівала алкаголь, а пасля ўзнікла сварка. Адзін з яе ўдзельнікаў выкарыстаў нож. Ім ён параніў 41-гадовага мужчыну. Пра гэта паведамілі ў міліцыю.

Калі на месца прыехалі супрацоўнікі Дэпартамента аховы, 65-гадовы мужчына з нажом працягваў сябе паводзіць агрэсіўна. Ён не рэагаваў на патрабаванні сілавікоў. Нават папераджальны стрэл у паветра яго не напалохаў. Ён прыставіў нож да жанчыны. Пасля гэтага адзін з міліцыянераў і стрэліў яму ў нагу. Затрыманага і пацярпелага завезлі ў бальніцу.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання".

Следчы камітэт

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі