У чацвер ў Беларусі захаваецца дажджлівае надвор’е

21/09/2016 - 18:41

У бліжэйшыя суткі, 22 верасня, у Беларусі будзе хмарнае надвор’е. Па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўночны, 5-10 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 3-9 градусаў вышэй за нуль, а ўдзень будзе 9-15 градусаў са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Згодна з прагнозамі сіноптыкаў, бліжэйшымі днямі характар надвор’я не зменіцца.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі