Дождж, ілюстрацыйнае фота
У чацвер, 4 снежня, у Беларусі чакаецца хмарнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі — пераважна дождж. У асобных раёнах будзе згушчацца туман. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні ад слабога да ўмеранага.
Уначы тэрмометры пакажуць ад 0 да 5 градусаў цяпла, удзень паветра прагрэецца да +2...+7 градусаў.
У пятніцу ў Беларусі будзе воблачна, удзень — з праясненнямі. Уначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі — пераважна дождж. Вецер будзе паўднёва-ўсходні ўмераны, удзень месцамі парывісты. Тэрмометры ўдзень пакажуць 2-9 градусаў са знакам "плюс".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут