У чацвер спартоўцы галасавалі датэрмінова цэлымі камандамі

23/01/2025 - 17:18

У "электаральным мерапрыемстве" ўдзельнічаюць хакеісты "Нёмана" / vk.com/hcneman

У чацвер у Беларусі спартоўцы галасавалі датэрмінова цэлымі камандамі. На ўчасткі прыводзілі і футбалістаў, і хакеістаў.

Хакейны клуб "Нёман" (Гродна) галасаваў на чале з гендырэктарам Аляксандрам Крыскіным. За ім у чарзе стаялі трэнеры і гульцы.

У поўным складзе "праявілі сваю грамадзянскую пазіцыю" ХК "Юнацтва" (Мінск) і ХК "Дынама-Мінск". А хакеісты "Гомеля" ў сацсетках заклікалі ісці на "выбары" яшчэ і іншых.

Датэрмінова прагаласавалі трэнеры і гульцы футбольнага клуба "Смаргонь". "Нягледзячы на тое, што ў нас вельмі шчыльны графік трэніровак і таварыскіх матчаў, мы знайшлі час для галасавання, каб падтрымаць свайго кандыдата", — сказаў у каментары раённай газеце трэнер каманды Леанід Ковель.

Трэнеры і футбалісты гродзенскага "Нёмана" схадзілі да ўчастак яшчэ напярэдадні.

Футбалісты "Смаргоні"
Хакейнае "Юнацтва" (Мінск) / vk.com/yunosthockey
Футбалісты гродзенскага "Нёмана" / t.me/fcneman/
Хакеісты мінскага "Дынама" / t.me/hcdinamoby/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі