У чацвер на поўначы Беларусі чакаюцца замаразкі

09/09/2015 - 17:53

У чацвер, 10 верасня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Невялікія дажджы пройдуць месцамі толькі ўначы. Вецер будзе паўночна-ўсходні, 3-8 метраў за секунду. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы туман, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Што да тэмпературы паветра, то яна заўтра ўначы складзе 3-9 градусаў вышэй за нуль, на поўначы месцамі на глебе прагназуюцца замаразкі да 0 — мінус 2 градусаў, удзень — 14-20 цяпла.

У пятніцу таксама ў асобных раёнах на поўначы Беларусі прагназуюцца замаразкі. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-10 градусаў вышэй за нуль, удзень — 14-21. Дажджы таксама чакаюцца толькі месцамі.

У выхадныя дні кароткачасовыя дажджы могуць прайсці толькі на поўдні Беларусі. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе 3-10 цяпла (на поўначы зноў магчымыя замаразкі), удзень — 12-18, месцамі да 20 градусаў вышэй за нуль.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі