У чацвер амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы

01/11/2017 - 19:49

У чацвер, 2 лістапада, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы. Мокры снег прагназуецца ўначы і раніцай на паўночным усходзе нашай краіны. Вецер будзе заходні і паўднёва-заходні, 5-10 метраў за секунду, на Брэстчыне з парывамі да 14 м/с.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +1 да +7 градусаў (у Віцебскай вобласці — ад 0 да –2, у Мінску — ад +5 да +7), у дзённыя гадзіны — 4-10 цяпла (у сталіцы — ад +8 да +10 градусаў).

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі