У цэнтры Оршы адбыўся пікет "Па 500 тут няма"

14/05/2018 - 17:59

У цэнтры Оршы зранку 14 траўня прайшоў адзінокі несанкцыянаваны пікет, паведамляе мясцовы сайт orsha.eu

Невядомы хлопец выйшаў у цэнтр горада да помніка Леніна каля 10-й гадзіны раніцы. На пастамент ён паставіў самаробны плакацік з надпісам "Па 500 тут няма". Гэты надпіс — намёк на пастаянныя абяцанні ўладаў зрабіць сярэдні заробак па краіне 500 долараў у эквіваленце. Сам малады чалавек каля таблічкі проста чытаў кнігу. 

Па словах мінакоў, прастаяў ён толькі каля 15 хвілінаў, пакуль яго не затрымалі. 

Загадзя пра акцыю не паведамлялася. Імя пікетоўца таксама невядомае. 

Фота: orsha.eu

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі