Арына Сабаленка ў Брысбене / x.com/BrisbaneTennis
Першая ракетка свету Арына Сабаленка ў чвэрцьфінале турніру ў Брысбене абыграла Марыю Баўзкову (44-ю ў рэйтынгу WTA) з Чэхіі — 6:3, 6:4. Яна "адпомсціла" за Вікторыю Азаранка, якая прайграла Баўзковай у матчы 1/8 фіналу.
Напярэдадні Сабаленка абыграла ў 1/8 фіналу Юлію Пуцінцаву (29) з Казахстана — 7:6(7:2), 6:4.
Наступная саперніца — расіянка Міра Андрэева.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут