У Брэсцкай крэпасці знайшлі больш за 270 гранат

22/10/2019 - 14:33

У Брэсцкай крэпасці знайшлі сапраўдны арсенал — больш за 270 гранат, паведамляе прэс-служба МУС у сваім Telegram-канале.

Знаходка трапілася рабочым падчас земляных работ на тэрыторыі Усходняга форта Брэсцкай крэпасці. Рабочыя знайшлі пяць гранат Ф-1.

Вайскоўцы сапёрна-піратэхнічнай групы вайсковай часці 5526, якія прыбылі на месца здарэння, знайшлі яшчэ 268 такіх гранат і 240 узрывальнікаў.

Усе боепрыпасы — часу Другой Сусветнай вайны.

Падчас раскопак ніхто з людзей не пацярпеў.

Цяпер спецыялісты вывозяць арсенал на палігон для знішчэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі