У Брэсце з даху пяціпавярховіка зваліўся навучэнец каледжа

06/10/2016 - 16:49

Навучэнец дзяржаўнага каледжа чыгуначнага транспарту ў Брэсце зваліўся з даху пяціпавярховага дома. Пра гэта інфармагенцтву БЕЛТА паведаміў старшы памочнік Брэсцкага транспартнага пракурора Аляксандр Марчанка.

Здарэнне адбылося 5 кастрычніка каля 15.30. 17-гадовы юнак, які вучыцца на трэцім курсе, залез на дах па пажарнай лесвіцы. Мяркуецца, што хлопец хацеў зрабіць прыгожыя фатаграфіі, але не ўтрымаў раўнавагі і сарваўся ўніз.

Юнак атрымаў сур'ёзныя траўмы. Яго шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне лякарні хуткай медыцынскай дапамогі. Праваахоўнікі праводзяць праверку і высвятляюць абставіны здарэння. Папярэдняй версіяй інцыдэнту называюць няшчасны выпадак.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі