У Брэсце выпусцілі шкарпэткі, упакаваныя як прэзерватывы

26/03/2019 - 13:32

У Брэсце панчошны камбінат выпусціў шкарпэткі, упакаваныя як прэзерватывы. Як інфармуе TUT.by, яны атрымалі назву "кондосок" (ад англійскага condom — прэзерватыў і sock — шкарпэтка). Шкарпэтка згорнутая ў выглядзе абаранка, знаходзіцца ў пластыкавай ўпакоўцы. "Нацягнуць? Лёгка!", — напісана на ёй.

На прадпрыемстве кажуць, што свой новы "прадукт" яны "на 100 адсоткаў прыдумалі самі". І аналагаў яму ў свеце няма.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі