У Брэсце распачаўся адзін з найбуйнейшых байк-фэстаў у СНД (фота)

28/05/2016 - 13:20

Міжнародны байк-фэст адкрыўся 27 траўня ў аздараўленым цэнтры "Арляня", што пад Брэстам. Brest Bike Festival International праходзіць ужо 16-ы раз.

На другі дзень фэсту байкеры масава праехаліся па цэнтральных вуліцах абласнога цэнтру. Паводле інфармацыі арганізатараў мерапрыемства, калона, якая расцягнулася на некалькі кіламетраў, сабрала каля сямі тысяч матацыклістаў.

Традыцыйна мерапрыемства суправаджаецца вялікім рок-канцэртам, які пройдзе ўвечары 28 траўня. Сёлета хэдлайнерам на ім будзе расійскі гурт "Чичерина".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі