У Брэсце два п'яныя хлопцы пабіліся на праезнай частцы

14/02/2017 - 14:12

Двух нецвярозых брэстаўчан, якія біліся на праезнай частцы затрымалі інспектары ДАІ, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на абласную Дзяржаўтаінспекцыю.

Паведамляецца, што супрацоўнікі ДАІ ўвечары дзяжурылі на вуліцах Брэста. У мікрараёне Пугачова яны заўважылі двух маладых людзей, якія біліся на праезнай частцы дарогі. Абодва хлопцы былі п'янымі.

Выявілася, што адзін з іх пасварыўся са сваёй каханай. Пасля гэтага 27-гадовы брэстаўчанін вырашыў учыніць самагубства. Добра выпіўшы для адвагі, малады чалавек выйшаў на дарогу. Яго таварыш вырашыў перашкодзіць самагубству і пайшоў следам на праезную частку. У выніку паміж прыяцелямі пачалася бойка.

Супрацоўнікі ДАІ разнялі мужчын і даставілі іх у абласны наркадыспансер. Праўда, абодва затрыманыя ад праходжання агляду адмовіліся.

Праваахоўнікі склалі на іх пратаколы за парушэнне правілаў дарожнага руху. Ім пагражае штраф — ад трох да пяці базавых велічыняў (69-115 рублёў).

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі