У Белгарадзе прагрымеў магутны выбух

20/04/2023 - 20:54
Варонка пасля выбуху ў Белгарадзе / t.me/insiderUKR

У расійскім Белгарадзе прагрымеў выбух, паведамляюць тг-каналы. На вуліцы Шаландзіна пасля яго ўтварылася вялізная варонка.

У сацсетках пішуць, што выбуховай хваляй на дах крамы закінула аўтамабіль.

Украінскі тг-канал "Інсайдар UA" сцвярджае, што прычынай выбуху стала авіяцыйная бомба, якую расіяне хацелі запусціць у бок Харкава, але яна недаляцела. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі