У беларускім войску на занятках па агнявой падрыхтоўцы загінуў салдат

04/04/2018 - 14:19

Трагічны выпадак здарыўся ў беларускім войску 4 красавіка, паведамляе прэс-служба Мінабароны. На планавых занятках па агнявой падрыхтоўцы на агнявым гарадку 120-й асобнай механізаванай брыгады вайскоўцы тэрміновай службы, якія ўваходзілі ў экіпаж БМП, парушылі меры бяспекі пры ўзбраенні баявых машын. У выніку старшы механік-кіроўца БМП шараговец Дзмітрый Удод атрымаў агнястрэльнае раненне, несумяшчальнае з жыццём.

Праверкай інцыдэнту займаецца Следчы камітэт. Камісію па расследаванні акалічнасцяў і прычынаў здарэння ад ваеннага ведамства ўзначальвае намеснік міністра абароны.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі