У Беларусі з'явіўся сайт пра турызм для прыцягнення замежнікаў, на рускай мове

23/01/2017 - 14:37

У Беларусі з'явіўся сайт пра турызм для прыцягнення замежнікаў — belarus.travel. Яго задача — прэзентацыя нашай краіны ў замежжы.

Як паведаміла БЕЛТА вядучы спецыяліст аддзела інфармацыйнага забеспячэння Нацагентства па турызме Анастасія Шаткевіч, сайт Нацагентства па турызме разлічаны на ўнутраны рынак, экскурсаводаў і тураператараў, а новы — на замежнікаў. Пакуль інфармацыя на belarus.travel змешчана толькі на рускай мове, пазней яе абяцаюць перакласці яшчэ "на некалькі моваў". Дарэчы, інфармацыю на ім можна кампіляваць ў залежнасці ад пераваг мэтавай аўдыторыі — з акцэнтам на аграэкатурызм, музычныя або спартыўныя фестывалі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі