У Беларусі зноў змяняюцца цэны на аўтамабільнае паліва

08/05/2023 - 11:33
Дзясяты раз за вясну / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Беларусі зноў змяняюцца цэны на аўтамабільнае паліва. З 9 траўня яно патаннее на 1 капейку, паведамляе "Белнафтахім".

Ад аўторка цэны за літр паліва будуць наступныя:

АІ-92 — 2,26 рубля;

АІ-95 — 2,36 рубля;

АІ-98 – 2,58 рубля;

Дызельнае паліва — 2,36 рубля.

Вясной 2023-га аўтамабільнае паліва ў РБ патаннее на 1 капейку 10-ты раз. Упершыню гэта адбылося 7 сакавіка і ў далейшым цэны змяняліся штотыдзень. Перад гэтым кошты на паліва змяняліся ў нашай краіне ў чэрвені 2022-га, калі яно падаражэла на традыцыйныя 2 капейкі (падаражанне было 18-м за год).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі