У Беларусі забароняць будаваць шматкватэрныя дамы без пандусаў

14/10/2016 - 08:30

У Беларусі забароняць будаваць шматкватэрныя дамы без пандусаў. Такая норма закладзеная ў пастанову ўраду, якая тычыцца ўдасканалення парадку і ўмоваў прыёмкі ў эксплуатацыю шматкватэрных жылых дамоў. Апроч новых патрабаванняў да безбар’ернага асяродку, абавязковым стане абследаванне пабудаванага дома цеплавізарам.

Праверка цеплаэнергетычных характарыстык дома патрэбная для таго, каб выключыць прадзьмуванне сцен. Такую ж самую праверку будуць праходзіць старыя дамы, якія прайшлі цеплавую мадэрнізацыю.

Пастанова ўраду № 816 ад 12 кастрычніка пачне дзейнічаць праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання. За гэты час дзяржорганы павінны змяніць пад яго існуючыя нарматыўныя акты.

Дзеянне пастановы не распаўсюджваецца на аб’екты будаўніцтва, праектная дакументацыя па якой распрацаваная і зацверджаная да яго ўступлення ў сілу.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі