У Беларусі забаранілі казкі братоў Грым. Што здарылася?

20/04/2024 - 13:52

Казкі братоў Грым / t.me/gosstandartby

Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі забараніў прадаваць на тэрыторыі Беларусі кнігу з казкамі братоў Грым.

Пад забарону трапіла выданне гандлёвай маркі “Умка”: “Браты Грым, Казкі”.

Яно не адпавядае тэхнічнаму рэгламенту. Па патрабаваннях бяспекі выдавецкай (кніжнай і часопіснай) прадукцыі, прабел паміж словамі ў літаратуры для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту павінен быць роўны кеглю шрыфта. Кегль асноўнага шрыфта ў гэтай кнізе роўны 5,26 мм, а прабел паміж словамі склаў ад 1,80 мм да 3,80 мм.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі