У Беларусі за данаты затрымалі супрацоўніка EPAM

30/03/2023 - 15:51
Андрэй Баранаў / t.me/viasna96/

У Беларусі за данаты затрымалі супрацоўніка ІТ-кампаніі EPAM Андрэя Баранава. Як піша @viasna96, адбылося гэта 28 сакавіка. Дома ў айцішніка адбыўся ператрус.

Ёсць звесткі, што Баранаву папярэдне інкрымінуюць "фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці". Яму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Куды пераводзіліся ахвяраванні, не ўдакладняецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі