У Беларусі выпаў снег. Напярэдадні сіноптыкі прагназавалі невялікія ападкі ў асобных раёнах краіны. У Facebook з'явілася фота снегу на Нарачы.
Гэта ўжо "другі" снег у нашай краіне. Першы снег беларусы пабачылі яшчэ ў пачатку кастрычніка: на поўначы ён выпаў ўвечары 6 кастрычніка, а ў Мінску — у ноч на 7-е.
Халаднаватае надвор'е ў Беларусі захаваецца да канца тыдня. А ў нядзелю, 3 лістапада, крыху пацяплее — прагназуецца, што ўдзень тэмпература паветра будзе складаць да +13 градусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.