Спёка, ілюстрацыйнае фота / Onliner
У суботу, 20 чэрвеня, у Беларусі ўначы чакаецца невялікая, удзень — пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер уначы прагназуецца няўстойлівы слабы, удзень — паўночна-заходні слабы да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць 9-14 градусаў вышэй за нуль, удзень чакаецца +23...+29 градусаў.
У нядзелю, 21 чэрвеня, прагназуецца пераменная воблачнасць. Уначы будзе пераважна без ападкаў, удзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер уначы будзе няўстойлівы, слабы да ўмеранага; удзень — заходняй чвэрці ўмераны, пры навальніцах — парывісты, месцамі — моцны парывісты.
Уначы тэмпература паветра складзе 11-18 градусаў са знакам "плюс". Удзень чакаецца 25-30 градусаў цяпла, па захадзе Беларусі паветра прагрэецца да +33 градусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут