У Беларусі выкананы апошні па часе смяротны прысуд

07/10/2026 - 11:31

Аляксандр Таратута на судзе / sb.by

Апошні на гэты момант смяротны прысуд, вынесены ў Беларусі, прыведзены ў выкананне.

Два гады таму расстралялі жыхара Слуцка Аляксандра Таратуту, асуджанага за забойства трохгадовага сына. Пра гэта на слуханнях у Каардынацыйнай радзе расказаў праваабаронца Андрэй Палуда.

Жонка Таратуты Настасся адбывае 25-гадовы тэрмін у калоніі строгага рэжыму.

Трагедыя, за якую судзілі Таратутаў, здарылася ў Слуцку на пачатку 2023 года. Бацькі былі нецвярозыя і забілі свайго трохгадовага сына Сямёна на вачах у іншых дзяцей.

19 кастрычніка 2024 года Аляксандра Таратуту прысудзілі да смяротнага пакарання. Мужчына абскарджваў прысуд, але ў студзені 2024-га стала вядома, што Вярхоўны Ссуд пакінуў яго без змены.

Таксама да адказнасці прыцягнутыя 28 службовых асобаў, якія мусілі пільнаваць сітуацыю і не прадухілілі смерці дзіцяці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі