У Беларусі ўжо больш за 900 палітвязняў

06/12/2021 - 12:04

У Беларусі ўжо больш за 900 палітвязняў. Беларускія праваабаронцы дадалі да спісу яшчэ 12 чалавек. Гэта — Гаянэ Ахціян, Вікторыя Ганчарова, Дзмітрый Горбач, Арцём Грыб, Валерый Казей, Сяргей Ключанскі,  Мікіта Кунтыш, Ігар Пазнякоў, Анастасія Пацехіна, Ірына Радзькова, Алена Ягорычава, Аляксандр Шышко.

Згаданым асобам выстаўлены абвінавачванні, заключэнні пад варту ці вынесены прысуды па артыкуле "Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

Цяпер палітзняволеных у нашай краіне 907.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі